Мінская мячэць
Мячэць | |
Мінская мячэць | |
---|---|
| |
53°54′39″ пн. ш. 27°32′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Канфесія | Іслам |
Тып будынка | Мячэць |
Дата заснавання | 1901 |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Дата скасавання | 1962 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінская мячэць — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, разбурана пры пракладцы Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая драўляная мячэць з’явілася ў раёне пражывання татараў (пазней атрымаў назву Татарскі канец) у Мінску ў 1599 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя на месцы былога драўлянага быў узведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе для будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная»[1]. Ля мячэці знаходзіўся мізар, які таксама быў знішчаны ў 1960-х гадах. Цяпер на месцы мячэці знаходзіцца гасцініца «Юбілейная».
У лістападзе 1997 года, калі адзначалася 600-годдзе татарскага асадніцтва на беларускіх землях, адбылося сімвалічнае ўсталяванне каменю ў падмурак новага будынка мячэці ў іншым месцы (скрыжаванне вуліц Грыбаедава і Татарскай). Фундатарам выступіла дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Аравіі — «Rabbita». Адкрыццё новага будынка мячэці адбылося 11 лістапада 2016 года[2].
Зноскі
- ↑ Каляндар // Наша Ніва № 39, 2002 г.
- ↑ На адкрыцці мячэці ў Мінску Лукашэнка пацалаваў Каран
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінская мячэць
- Мечеть Архівавана 19 верасня 2008. (руск.)